На 2-м этапе баскетбольнага турніру Еўрачэлендж (топ-16) «Цмокі» стартавалі з гасцявой перамогі над фінскай «Коткай» 100:64 (17:23, 24:15, 35:14, 24:12).

Наступны матч у Еўрачэленджы «Цмокі» правядуць у Мінску: 21 студзеня на «Мінск-Арэне» — гульня з расійскім «Уралам» (19:00).

А перад гэтым матч у Мінску 19 студзеня (нядзеля, 16:00) у Адзінай лізе ВТБ з рыжскім ВЭФам.

Апошнім часам «Цмокі» выступаюць у гэтым турніры не надта: чатыры запар паразы («Хімкі», «Трыумф», «Чырвоныя крылы», «Няптунас»), баланс матчаў — 4 перамогі, 6 паразаў, і пакуль 7-е месца па-за зонай плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0