спарадзіўшы надзеі, што амерыканская «сланцавая рэвалюцыя» можа быць прайграная ў любым іншым месцы, піша The Financial Times.

У дакладзе BP гаворыцца, што Расія будзе вырабляць 800 тысяч барэляў сланцавай нафты ў дзень да 2035 года, а Паўднёвая Амерыка — каля 700 тысяч барэляў у дзень.

Выданне адзначае, што гэты прагноз кантрастуе з чаканнямі Міжнароднага энергетычнага агенцтва, агучанымі ў лістападзе. У дакладзе агенцтва гаварылася, што «сланцы» будуць мець абмежаваны ўплыў на рынак нафты, а іх вытворчасць да 2035 года будзе ў заняпадзе.

BP, наадварот, лічыць, што здабыча сланцавай нафты будзе імкліва расці наступныя два дзесяцігоддзі.

Рэзкі скачок здабычы сланцавай нафты ў ЗША ўжо прывёў да трансфармацыі глабальнага нафтавага рынку, знізіўшы попыт Амерыкі на імпарт нафты і прымусіўшы імпарцёраў, такіх як Саудаўская Аравія і Венесуэла, звярнуць больш увагі на азіяцкі рынак, які хутка расце.

Такія кампаніі, як Royal Dutch Shell і Chevron ужо вядуць актыўную разведку нафты ў расійскім радовішчы «Бажэнаў» і аргентынскім «Вака-Муэрта», а Упраўленне энергетычнай інфармацыі ЗША заявіла, што расійскія рэсурсы сланцавай нафты перавышаюць амерыканскія, гаворыцца ў публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?