odsgomel.org

odsgomel.org

@lazyrenard

@lazyrenard

ДТЗ адбылося каля 12-й гадзіны 16 студзеня на вуліцы Савецкай.

Аўтобус МАЗ 17-га маршруту перасёк тратуар, як мяркуецца, падмяўшы пад сябе пешаходаў, знёс лаўку і урны ды ўрэзаўся ў драўляную скульптуру ў скверы.

На месцы аварыі працуюць тры разлікі МНС, мноства машын хуткіх. З-пад аўтобуса ратавальнікі дасталі пацярпелага пешахода, як мяркуецца, жанчыну, яна апынулася пад дном аўтобуса. Маладая жанчына загінула.

Як распавяла пасажыр аўтобуса Маргарыта Марозава, «каля сквера аўтобус стала рэзка заносіць, людзі ў салоне крычалі, біліся галовамі, хтосьці паваліўся».

Можна выказаць здагадку, што ў МАЗа падчас руху лопнула кола. На месцы здарэння абмяркоўваюць яшчэ адзін варыянт прычын трагедыі: у кіроўцы аўтобуса падчас руху здарыўся прыступ эпілепсіі.

Аўтобус падымаюць ратавальнікі, але пешаходаў пад ім больш няма. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі вадзіцель і адна з пасажырак аўтобуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?