У аўторак пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Далі Грыбаўскайце.

Delfi.lt

Delfi.lt

Грыбаўскайце падкрэсліла, што паміж краінамі вядзецца канструктыўны двухбаковы эканамічны дыялог, асабліва ў галінах транспарту і гандлю.

«Аднак, па словах прэзідэнта, палітычнаму дыялогу перашкаджаюць грубыя парушэнні правоў чалавека і свабоды прэсы, пераслед палітычных апанентаў у Беларусі.

Каб абнавіць палітычныя сувязі з Літвой і ўсім Еўрасаюзам (ЕС), Беларусь павінна адпусціць на свабоду і рэабілітаваць палітычных вязняў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе прэзідэнцкага апарата.

З паслом таксама ішла гаворка аб падпісаным у 2010 годзе Літвой і Беларуссю пагадненні аб спрошчаным перасячэнні мяжы жыхарамі памежных тэрыторый абедзвюх краін. Каб гэта пагадненне ўступіла ў сілу і каб жыхарам прымежных раёнаў было лягчэй перасякаць мяжу, трэба афіцыйнае пацвярджэнне гатоўнасці Беларусі прымяняць гэты парадак. Літва ўжо выканала ўсе неабходныя для гэтага фармальнасці.

На сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне аб Беларускай АЭС, якая будуецца паблізу мяжы з Літвой у Астраўцы.

Літва патрабуе, каб ёй была прадастаўлена падрабязная інфармацыя аб гэтым праекце, каб была запрошаная місія МАГАТЭ для ацэнкі астравецкай пляцоўкі і іншых пляцовак для будаўніцтва АЭС і каб былі праведзены публічныя слуханні ў Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?