Вярхоўная Рада прыняла за аснову і ў цэлым законапраект «рэгіянала» Юрыя Мірашнічэнкі па амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту.

За адпаведнае рашэнне аддалі галасы 232 дэпутаты.

Дакумент прадугледжвае, з аднаго боку, вызваленне адміністратыўных будынкаў мітынгоўцамі - гаворыцца аб органах мясцовага самакіравання і органах выканаўчай улады. Таксама гаворка ідзе пра вызваленне аўтадарог.

У адказ будзе прыменена амністыя да ўсіх, хто браў удзел у масавых мерапрыемствах і знаходзіцца пад следствам, або да каго ўжытыя санкцыі.

Апазіцыя заяўляла, што не будзе галасааць за «закон Мірашнічэнкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?