Прылады былі выяўленыя яшчэ 11 студзеня 2014 года. Знайшоў іх гаспадар кватэры, які здаваў жыллё двум студэнтам Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа, што месціцца на вуліцы Змітрака Бядулі.

Раніцай у суботу, калі студэнты раз'ехаліся па хатах у рэгіёны, гаспадар прыйшоў у кватэру і са здзіўленнем выявіў там гатовыя да ўжывання сем самаробных выбуховых прылад. Уладальнік кватэры патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў аб сваёй знаходцы. На месца здарэння была накіравана група размініравання СПБТ «Алмаз», а таксама аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Пры аглядзе выбуховых прылад было ўстаноўлена, што яны гатовыя да ўжывання. Згодна з заключэннем экспертаў, прылады ўяўлялі сабой паветраныя шары, напоўненыя петардамі заводской вытворчасці, цукрам для ўзмацнення сілы выбуху, а таксама паражальнымі элементамі. У чатырох прыладах у якасці паражаючых элементаў знаходзіўся гарох, а ў трох — металічныя балты.

«Выбухоўка» такая, вядома, не моцная. Але сам намер студэнтаў выяўны. У сувязі з гэтым аператыўнікамі тут жа былі затрыманыя студэнты, якія вырабілі СВП. Аднаму з іх толькі споўнілася 18 гадоў, а другому нядаўна стукнула 20.

Як патлумачыў хлопец, яны зусім не хацелі падрываць падрыхтаваныя прылады ў месцах збору людзей і тым больш не мелі намер здзяйсняць тэракт. Па іх словах, і металічнымі балтамі яны начынілі прылады толькі для таго, каб паглядзець, як яны будуць паражаць дрэвы ў лесе.

Цяпер па справе праводзяцца дадатковыя праверачныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?