Пра гэта піша расійскае выданне «Ведомості».

«Уралкалій» за 2013 год павялічыў выплаты праўленню ў 2,3 разу да 752 млн расійскіх рублёў. На заработную плату прыпала 649,5 млн (у 2012 г. было 227,5 млн), на кампенсацыю выдаткаў — 6,6 млн (было 1,9 млн), на прэміі - 96 млн (было 94,3 млн), у 2012 годзе праўленне атрымала 466 926 руб. іншых відаў узнагарод, а ў 2013 такога артыкула няма. Павялічыліся выплаты і дырэктарам «Уралкалія» — на 9,3% да 86,8 млн руб.

У праўленні «Уралкалія» ў 2012 і 2013 гг. было 13 чалавек.

Адзінае змяненне за год — на пасадзе гендырэктара Уладзіслава Баўмгертнера змяніў Дзмітрый Осіпаў, намеснік старшыні рады дырэктараў «Уралхіма». Гэта адбылося ў канцы снежня, калі 47,1% акцый «Уралкалія» перайшлі ад структур Сулеймана Керымава, Філарэта Гальчава і Анатоля Скурава да групы «Онэксим» Міхаіла Прохарава і «Уралхіма» Дзмітрыя Мазепіна.

Выдаткі на ўзнагароджанне чальцам праўлення ўключаюць выплату пры звальненні Баўмгертнера, сказаў прадстаўнік «Уралкалія», але памеру выплаты не паведаміў: «Сума вызначаная ў адпаведнасці з доўгатэрміновай праграмай матывацыі топ-менеджменту, прынятай у 2011 г.». Гаворка ідзе прыкладна пра 470 млн руб. (каля $12 млн) па цяперашнім курсе, кажа чалавек, блізкі да аднаго з акцыянераў кампаніі. У 4-м квартале выдаткі «Уралкалія» на заработную плату чальцам праўлення выраслі на 471,5 млн руб.

Крэсла ў радзе дырэктараў «Уралкалія» Баўмгертнер захаваў, таму казаць, што кантрактныя адносіны з ім канчаткова скасаваныя, нельга, падкрэслівае чалавек, блізкі да кампаніі.

Суразмоўцы выдання, блізкія да аднаго з новых акцыянераў «Уралкалія», расказвалі, што хацелі б, каб Баўмгертнер застаўся ў кампаніі. Пазачарговы сход акцыянераў кампаніі прызначаны на 24 сакавіка, але спісы кандыдатаў у раду дырэктараў яшчэ не абвешчаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?