Танкі, распрацаваныя для кітайскай арміі некалькі дзесяцігоддзяў таму, аказаліся занадта цеснымі для сучасных вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе газета China Military Online, якая выдаецца Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Да гэтай высновы ваенныя прыйшлі па выніках даследавання, пачатага ў 2009 годзе. Яго мэтай стала вывучэнне фізіялагічных параметраў службоўцаў узброеных сіл.

У прыватнасці, высветлілася, што за апошнія 20 гадоў кітайскія салдаты сталі ў сярэднім на два сантыметры вышэйшымі, а аб'ём іх таліі павялічыўся на пяць сантыметраў. «Апынуўшыся ў танку, пры распрацоўцы якога ўлічваліся фізіялагічныя параметры 30- гадовай даўніны, нармальныя людзі будуць адчуваць сябе ў цеснаце», — піша выданне.

Акрамя таго, гаворыцца ў артыкуле, цяперашнім вайскоўцам не падыходзяць і старыя вінтоўкі. З-за таго што яны занадта кароткія, весці з іх прыцэльную стральбу становіцца праблематычным.

У ходзе даследавання, у якім прынялі ўдзел больш за 20 тысяч чалавек, таксама вывучаліся такія паказчыкі, як мускульная сіла. На падставе яго вынікаў у арміі плануюць распрацаваць больш прыдатныя абсталяванне і зброю. Ці ідзе гаворка аб поўным абнаўленні танкаў і іншай тэхнікі, не ўдакладняецца.

У Кітаі рэгулярна даюць справаздачу аб увядзенні ў строй новых баявых машын. Так, у лістападзе 2013 паведамлялася, што Народна-вызваленчая армія Кітая прыняла на ўзбраенне лёгкія танкі Type 99A2 масай каля 30 тон. Неўзабаве стала вядома аб увядзенні ў строй колавых самаходных артылерыйскіх установак ZBL-09, якія таксама класіфікуюцца як лёгкія танкі. Усяго, па дадзеных BBC, на ўзбраенні ў КНР стаяць больш за сем тысяч танкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?