Супрацоўнікі пасольства Украіны ў ЗША заявілі аб падтрымцы народа Украіны і яго еўрапейскай будучыні і заклікалі да мірнага вырашэння супрацьстаяння

«Нельга маўчаць, калі твая Радзіма гарыць у агні, ад куль масава гінуць людзі, пануюць шок, боль і пакуты, існуе рэальная пагроза дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Мы выказваем шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых і падзяляем іх гора», - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай пасольствам Украіны ў ЗША, паведамляе партал украінскай дыяспары VIDIA .

«Мы - са сваім народам, мы - за яго годную еўрапейскую будучыню. У гэты трагічны час верх павінны ўзяць мудрасць і неадкладнае спыненне кровапраліцця і братазабойства», - заяўляюць дыпламаты.

Супрацоўнікі Пасольства заклікалі да мірнага вырашэння супрацьстаяння дзеля ўсяго народа Украіны, дзеля саборнасці дзяржавы і яе будучыні.

Заяву падпісаў Пасол Украіны ў ЗША Аляксандр Моцік і яшчэ больш за 30 дыпламатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0