Паводле інфармацыі партала Zn.ua,

прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у 23:40 па беларускім часе вылецеў на Харкаў.

Як паведамляе крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта, у самалёце таксама знаходзяцца спікер парламента Уладзімір Рыбак, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў і народны дэпутат Вадзім Навінскі.

Самалёт пастаўлены на маршрут Кіеў-Харкаў-Марыупаль-Расія, аднак ён можа быць адкарэктаваны.

Крыніца ZN.UA падкрэслівае, што Януковіч сумняваецца ў мэтазгоднасці падпісання прынятага Вярхоўнай Радай закона аб аднаўленні Канстытуцыі 2004 года.

Нагадаем, што ў суботу, 22 лютага, у Харкаве пройдзе З'езд дэпутатаў усіх узроўняў Паўднёва-Усходніх абласцей, г. Севастопаля і АР Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?