Пятро Парашэнка, які таксама быў вылучаны ў старшыні, зняў сваю кандыдатуру.

Турчынаў паходзіць з Днепрапятроўска (усход Украіны). Ён найбліжэйшы паплечнік Юліі Цімашэнкі. Пасля Аранжавай рэвалюцыі ён займаў пасаду віцэ-прэм'ера і старшыні СБУ.

За Турчынава прагаласавалі 288 з 324 прысутных дэпутатаў. Галасоў супраць не было. 36 дэпутатаў не галасавала.

Ва ўмовах, калі Януковіч, імаверна, пакінуў краіну, менавіта старшыня Вярхоўнай Рады будзе выконваць абавязкі кіраўніка краіны.

У самую драматычную ноч, з 18 на 19 лютага, ён проста на сцэне Майдану быў паранены — куля чыркнула яго па твары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0