Навіна пра станоўчую допінг-спробу шасціразовай алімпійскай чэмпіёнкі Марыт Б'ёрген была розыгрышам. Пра гэта паведамілі нарвежскія журналісты ў гутарцы з карэспандэнтам «Спорт-Экспресс».

Інфармацыя аб станоўчай спробе Б'ёрген з'явілася 22 лютага на сайце www.5080.no, што спецыялізуецца на жартоўных навінах. Пазней у суботу інфармацыю аб допінг у лыжніцы перадрукаваў сайт выдання Dagbladet, са спасылкай на якога інфармацыю апублікавалі расійскія і ўкраінскія СМІ.

На Гульнях у Сочы Марыт выйграла тры залатыя медалі — у марафоне, скіятлоне і камандным спрынце. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?