У Вярхоўнай Радзе Украіны абмяркоўваюць тры кандыдатуры на пасаду прэм'ер-міністра: Пятра Парашэнкі, Юліі Цімашэнкі і Арсенія Яцанюка.

Пра гэта ў інтэрв'ю журналістам паведаміў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Мікалай Таменка.

Ён не выключыў, што сёння ў ВР будзе створана кааліцыя, а пасля яе стварэння будзе прынята рашэнне па кандыдатуры прэм'ер- міністра Украіны.

У той жа час ён дадаў, што кандыдатура Сяргея Цігіпка на пасаду прэм'ер-міністра не абмяркоўваецца, бо няма шанцаў, што яго падтрымаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?