В.а. міністра ўнутраных спраў Украіны Арсеній Авакаў не ведае месцазнаходжання Віктара Януковіча. Пра гэта Авакаў заявіў 23 лютага, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Учора быў інцыдэнт, калі Памежная служба затрымала неапазнаны самалёт на вылет і там знаходзілася ахова прэзідэнта. Пасля таго, як яна не прайшла адпаведную працэдуру кантролю, яе затрымалі.

З самалёта выйшаў прэзідэнт Януковіч, сеў у машыну і з'ехаў у невядомым напрамку», — сказаў Авакаў.

Таксама ён адзначыў, што не ведае пра месцазнаходжанне в.а. кіраўніка Міністэрства даходаў і збораў Аляксандра Кліменкі і адхіленых Вярхоўнай Радай ад сваіх пасадаў генпракурора Віктара Пшонкі і міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі.

А вось экс-віцэ-cпікеру Вярхоўнай Рады Ігару Калетніку ўдалося паляцець у Маскву, паколькі ў Памежнай службы аэрапорта не было падставаў яго затрымліваць: у яго былі ўсе неабходныя дакументы для перасячэння мяжы і, акрамя таго, дэпутацкая недатыкальнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?