Маладафронтаўцаў, якіх затрымалі ўкраінскія памежнікі, буду судзіць сёння ў Ельску.

Мікалай Дземідзенка і Зміцер Крамянецкі чакаюць суда. Ён пройдзе сёння.

У судзе Ельскага раёна (Гомельская вобласць) у панядзелак, 24 лютага, адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў «Маладога фронту». Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), паведамляе ПЦ «Вясна».

Актывістаў, якія адпраўляліся ў Кіеў, раніцай 22 лютага спынілі ўкраінскія памежнікі і без тлумачэння прычын паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 гадоў. Затым Дземідзенка і Крамянецкага перадалі беларускаму боку. Там іх доўга трымалі ў чаканні міліцыі, а затым адвезлі ў бліжэйшы РАУС, у Ельск, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Да суда актывісты знаходзяцца ў мясцовым аддзяленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?