Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у 2013 годзе знізіўся на 22,5% у адносінах да 2012 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. 

За мінулы год пастаўлена 13,6 млн. тон гэтай прадукцыі, у тым ліку ў краіны СНД — 4,6 млн. (на 6,3% менш), у далёкае замежжа — 9 млн. (на 28,7% менш). 

Сярэдняя экспартная цана знізілася на 9,5% і склала 750 долараў за тону, у тым ліку для паставак у СНД — 852 долары (на 10,3% менш), у далёкае замежжа — 699 долараў (на 10,7% менш). 

У 2013 годзе з Расіі імпартавана 21,1 млн. тон нафты (на 2,4% менш) пры сярэдняй цане 394 долары за тону (на 1,9% менш). 

Рэзка знізіўся імпарт нафтапрадуктаў — на 98,5% да 124,4 тыс. тон па сярэдняй цане 1.223 долара за тону (у 2,1 разу больш). 

Прыроднага газу за 2013 год было пастаўлена з Расіі 20,3 млрд. куб. м (на ўзроўні 2012 года) па сярэдняй цане 166 долараў за тыс. куб. м (на 1,6% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?