В.а. прэзідэнта, спікер парламента Аляксандр Турчынаў патрабуе ад Расіі выканання базавых пагадненняў і знаходжання расійскіх ваенных ЧФ РФ у межах тэрыторый, вызначаных пагадненнем.

Пра гэта ён заявіў з прэзідыума ВР у пачатку пасяджэння, кажучы аб сітуацыі ў Крыме.

«Хачу звярнуцца да кіраўніцтва Расеі адносна выканання базавых пагадненняў Расійскай ваеннага прысутнасці ў Крыме і Севастопалі, а таксама недапушчэння парушэння законаў Украіны вайскоўцамі ЧФ РФ», — адзначыў ён

«Звяртаюся да ўсіх кіраўнікоў ЧФ РФ з патрабаваннем: усе ваенныя павінны знаходзіцца ў межах тэрыторый, якія акрэслены пагадненнем», — падкрэсліў Турчынаў.

«Любыя перамяшчэнні, тым больш са зброяй за межамі тэрыторый будзуць ацэненыя намі як ваенная агрэсія», — падкрэсліў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?