У парламенце Крыма сёння а 15.00 паводле мінскага часу пройдзе пазачарговая сесія.

На ёй плануецца разгледзець пытанне аб пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі. Пра гэта паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады АРК Генадзь Бабенка.

Паводле яго слоў, дэпутатаў парламента ўжо пачалі запускаць у будынак.

Як паведамлялася раней, невядомыя са зброяй захапілі ў чацвер раніцай будынкі Крымскага парламента і ўрада. Паводле звестак прэм'ера аўтаноміі Анатоля Магілёва, у кожным з будынкаў — па 50 чалавек са зброяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0