Белы дом заклікае Расею ўстрымацца ад «правакацыйных дзеянняў» на фоне асцярогі ваеннай інтэрвенцыі, піша The Guardian.

У чацвер ЗША папярэдзілі Расею аб тым, што ваенныя вучэнні на мяжы з Украінай могуць стаць памылкай.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры паведаміў, што размаўляў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, які запэўніў яго ў тым, што Масква будзе «паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».

«Мы лічым, што на дадзены момант неабходна зрабіць крок назад і пазбегнуць якіх-небудзь правакацый», - заявіў Кэры.

Раней Белы дом заклікалі Маскву «пазбягаць правакацыйных дзеянняў» і паведаміў, што будзе ўважліва сачыць за ваеннымі вучэннямі Расеі.

«Мы рашуча падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, - заявіў прэс-сакратар Белага дома Джэй Кэрні. - Мы чакаем, што іншыя краіны зробяць тое ж самае, і таму ўважліва сочым за ваеннымі вучэннямі Расеі на ўкраінскай мяжы. Мы заклікаем іх не рабіць якіх-небудзь крокаў, якія могуць быць няправільна вытлумачаны або прывесці да памылкі ў такі складаны час».

Раней міністр абароны ЗША Чак Хейгел заклікаў Расію праявяць асцярогу ў «час вялікай напружанасці».

«Мы чакаем, што іншыя народы будуць паважаць суверэнітэт Украіны і пазбягаць правакацыйных дзеянняў», - заявіў Хейгел на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?