Як удакладняе выданне, цяпер закон прадугледжвае, што рашэнне аб далучэнні да РФ іншай краіны або яе часткі ажыццяўляецца «па ўзаемнай згодзе РФ і гэтай замежнай дзяржавы», што пацвярджаецца міжнароднай дамовай.

«Гэтую працэдуру прапануецца спрасціць так, што для далучэння тэрыторыі будзе дастаткова «волевыяўлення народа», напрыклад, у форме рэферэндуму», — піша газета. Выданне таксама дадае, што намеснік старшыні фракцыі справаросаў Міхаіл Емяльянаў пацвердзіў, што такі законапраект «уносіцца ў Думу».

Ініцыятыва расійскіх дэпутатаў з'явілася на фоне сітуацыі ў Крыме.

Як абвастрылася абстаноўка на Крымскім паўвостраве

Шэраг жыхароў рэспублікі 25 лютага пачалі бестэрміновую акцыю пратэсту каля будынка Вярхоўнай Рады Крыма, патрабуючы ад дэпутатаў не прызнаваць новага кіраўніцтва краіны, якое прыйшло да ўлады пасля беспарадкаў і сутыкненняў у Кіеве. Акрамя таго, пратэстоўцы патрабавалі правесці рэферэндум, на якім жыхары Крыма абралі б шлях далейшага развіцця рэгіёна.

Парламент Крыма прызначыў на 25 траўня рэферэндум аб пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі.

Раней дэпутат ад партыі ЛДПР Ілля Драздоў унёс на разгляд у Дзярждуму законапраект, згодна з якім грамадзяне Украіны рускай нацыянальнасці маюць права на атрыманне грамадзянства РФ у спрошчаным парадку.

Чым адрозніваецца Крым ад іншых рэгіёнаў Украіны

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Крым увайшоў у склад РСФСР. У кастрычніку 1921 года была створаная Крымская АССР. У 1945 годзе аўтаномія была скасаваная. У 1954 Крым быў перададзены са складу РСФСР у склад Украінскай ССР. Па рашэнні рэферэндуму ад 20 студзеня 1991 Крымская АССР была адноўленая ў складзе незалежнай Украіны. Пасля пры прыняцці Канстытуцыі 1992 года яна была ператвораная ў Рэспубліку Крым, а пазней — у Аўтаномную Рэспубліку Крым.

Цяпер у АРК дзейнічае Канстытуцыя, прынятая ў 1998 годзе. Сталіца Аўтаномнай Рэспублікі Крым — Сімферопаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?