Як паведаміла УНІАН крыніца, блізкая да тактычнай групы «Крым» Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны, гадзіну таму 15 узброеных вайскоўцаў на грузавым аўтамабілі заехалі на тэрыторыю ваеннага гарадка, нейтралізаваўшы нарад кантрольна-прапускнога пункта.

Расійскія вайскоўцы спрабуюць увайсці ў абаронены камандны пункт воінскай часці, асабісты склад якой знаходзіцца за браніраванымі дзвярыма. Камандзіру падраздзялення ўкраінскай вайсковай часткі расійскія вайскоўцы заявілі, што іх мэтай з'яўляецца не завалоданне зброяй, а кантроль над абароненым камандным пунктам.

Паралельна на ўскраіне Севастопаля людзі з белымі павязкамі на руках пад'ехалі да каманднага пункта тактычнай групы «Крым» Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны і выклікаюць на перамовы камандзіра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?