Дэфейс англамоўнага расейскага прапагандысцкага рэсурсу правялі невядомыя хакеры.
Сайт афіцыйнага сайта тэлеканала Russia Today быў узламаны сёння і на галоўнай старонцы рэсурсу загалоўкі навін былі змененыя. Аб гэтым паведамляецца ў мікраблогу тэлеканала.
Невядомыя хакеры дадалі да загалоўкаў слова «nazi» і амаль паўгадзіны сайт распавядаў пра тое, што «Расейскія сенатары прагаласавалі за адпраўку стабілізацыйных нацысцкіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю» і «Пуцін: Нацысцкія грамадзяне і войскі ў небяспецы ва Украіне і маюць патрэбу ў абароне ўзброеных сіл».
Аднавіць кантроль над сайтам рэдакцыі ўдалося толькі праз 30 хвілін.
Як паведамляецца ў мікраблогу рэсурсу, хакеры змаглі атрымаць доступ да адміністрацыйнай часткі сайта.
0
0
0
0
0
0