У выпадку, калі Расія не пакіне спроб анэксаваць Крым, дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і расійскім бокам будуць немагчымыя.

Пра гэта ў ходзе тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым заявіў Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым Доме.

«Дзяржсакратар даў зразумець, што эскалацыя крызісу ва Украіне і крокі па далучэнні Крыма закрыюць для Расіі ўсе магчымыя дыпламатычныя дзверы і заклікаў да максімальнай стрыманасці», — адзначыла крыніца.

Раней паведамлялася, што Лаўроў і Кэры дамовіліся працягнуць інтэнсіўныя кантакты з мэтай садзейнічання ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?