У Мінску знікла жанчына і двое малых дзетак, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Як растлумачылі ў міліцыі, жанчына 1988 года нараджэння, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, пайшла з дому днём 13 сакавіка разам з дзецьмі (хлопчыкам 2012 нараджэння і дзяўчынкай 2013 нараджэння). Да гэтага часу невядома, дзе яна знаходзіцца і што з ёй здарылася.

Жанчына пражывала ў доме на вуліцы Асаналіева. Паводле звестак міліцыі, раней з дома яна не сыходзіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?