Расійскае інфармацыйнае агенцтва ІТАР-ТАСС вернецца да назвы савецкіх часоў — ТАСС. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання 110-годдзя агенцтва, паведамляе lenta.ru.

Ініцыятыва вярнуць назву ТАСС («Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза») была прынята аднагалосна. Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля ўхвалення змены назвы заснавальнікам агенцтва — урадам РФ.

ТАСС быў заснаваны ў 1925 годзе, аднак агенцтва вядзе сваю гісторыю з 1904 года, калі было створана Санкт-Пецярбургскае Тэлеграфнае агенцтва (СПТА).

ТАСС кіраваў працай рэспубліканскіх інфармацыйных агенцтваў, а таксама валодаў «выключным правам збірання і распаўсюду інфармацыі па-за межамі Саюза ССР і правам распаўсюду замежнай і агульнасаюзнай інфармацыі ў межах Саюза ССР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0