Старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускаюць на тэрыторыю прадпрыемства, галадае ля прахадной. Трое актывістаў прафсаюза акцыю пратэсту падтрымліваць на сваіх працоўных месцах.

Актывісты патрабуюць спынення пераследу адміністрацыяй працаўнікоў завода, якія з’яўляюцца сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларускага, а таксама ліквідавання дыскрымінацыйных пунктаў у калектыўнай дамове. У патрабаваннях значыцца і пункт пра допуск кіраўніка суполкі на тэрыторыю завода і выдзяленне суполцы памяшкання ў будынку заводакіравання. Галадоўнікі прапануюць адміністрацыі пачаць перамовы з суполкай.

Акцыя пратэсту пачалася 25 сакавіка а 9-й гадзіне раніцы. Міхаіла Кавалькова міліцыя ўжо папярэдзіла пра недапушчальнасць правядзення галадоўкі, на якую няма дазволу гарвыканкама. Калі яна не будзе спыненая, яе кваліфікуюць як несанкцыянаванае пікетаванне. Паводле Кавалькова, за ім ля прахадной вядзецца назіранне. Акрамя міліцыі прысутнічае і прадстаўнік гарвыканкама. Сілавых дзеянняў супраць яго пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?