Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер заявіў, што з 1 красавіка цана на газ для Украіны вырасла да 385,5 даляра за тысячу кубаметраў.

Мілер падкрэсліў, што зніжка на кошт газу для Украіны больш не дзейнічае.

«Снежаньская» зніжка на газ больш прымяняцца не можа. Гэта факт і вынікае з невыканання ўкраінскім бокам абавязацельстваў па пагашэнні доўгу за пастаўкі газу ў 2013 годзе і адсутнасцю 100 % аплаты бягучых паставак, і адпаведна, павелічэннем доўгу за пастаўлены газ», — заявіў кіраўнік «Газпрома».

Паводле яго слоў, сума ўкраінскага доўгу складае 1,711 млрд даляраў.

17 снежня 2013 года Расія і Украіна падпісалі дадатковае пагадненне да газавага кантракту аб зніжцы на газ, у выніку чаго з 2014 года цана на расійскі газ для Украіны знізілася да 268,5 даляраў за тысячу кубаметраў.

Да гэтага расійскі газ для Украіны каштаваў каля 400 даляраў за 1 тыс. кубаметраў.

У дадатковым пагадненні было прапісана, што кошт можа пераглядацца штоквартальна.

Цікава, што цана газу аказалася ніжэйшай, чым меркаваў ўкраінскі ўрад, і роўна такой, па якой Украіна магла б атрымліваць блакітнае паліва па новазбудаваным газаправодзе з Нямеччыны праз Славаччыну.

Прэм'ер Яцанюк меркаваў, што цана газу можа скласці нават 500 даляраў і прыспешваў Славаччыну са стварэннем магчымасці для рэверсных паставак газу праз Карпаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?