Расія можа ўдарыць ў некалькіх кірунках, але ў яе шмат слабых месцаў, а ў нас дастаткова сілаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў былы першы намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл Украіны, адмірал Ігар Кабаненка.

«Аналізуючы тое, што ўжо адбылося, канкрэтныя акцыі ў рамках вядзення інфавайны, а таксама апошнюю важную аператыўную інфармацыю, прапаноўваў бы звярнуць увагу на Поўдзень. Перакананы, што стратэгі Крамля не будуць рабіць аднахадоўку. Не ў іх стылі. Дый няма мэтазгоднасці ўрывацца толькі з усходу», — лічыць ён.

«Логіка патрабуе сустрэчна-адсякаючага ўдару з поўдня для аператыўнай хуткасц, таму ім патрэбныя бліцкрыгавыя дзеянні. Такія спосабы прымянення войскаў адпрацоўвалі ў Расіі на вучэннях «Захад» у 2009—2013 гадах», — падкрэсліў адмірал.

Таксама, паводле яго словаў, «застаецца магчымым удар з Поўначы, дзе каля нашых межаў сканцэнтраваны найбольш падрыхтаваныя часткі Крамля. Мэта — блакаваць (захапіць) сістэму дзяржаўнага кіравання ў сталіцы», — растлумачыў адмірал.

«У той жа час цяпер суадносіны нашых войскаў да войскаў праціўніка дастатковыя, каб актыўна і вынікова абараняцца. Магчымасці праціўніка не трэба перабольшваць, у яго шмат слабых месцаў. Мы выстаім!» — дадаў Кабаненка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?