Кантракт аб радыёвяшчанні «Голасу Амерыкі» ў Маскве на частаце 810 AM спыніў сваё дзеянне, паведаміў дырэктар агенцтва «Расія сёння» Дзмітрый Кісялёў.

«Мы не збіраемся супрацоўнічаць, — гаворыцца ў лісце Кісялёва ад 21 сакавіка ў адказ на запыт Рады кіраўнікоў па пытаннях вяшчання ЗША (BBG), што каардынуе працу «Голасу Амерыкі» і «Радыё Свабода», аб працягу кантракту на вяшчанне ў Расіі.

Гэта азначае, што апошняя радыёпраграма «Голасу Амерыкі» ў Маскве, якая ўключала навіны на расійскай і англійскай, а таксама ўрокі англійскай мовы, закрываецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?