Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце забойства 54-гадовага кіроўцы таксі.

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Цела мужчыны з нажавымі раненнямі знойдзена на абочыне дарогі ў в. Зэмбін Барысаўскага раёна ўвечары 8 красавіка.

Для пошуку злачынцаў задзейнічаны падраздзяленні органаў унутраных спраў. У мэтах аператыўнасці расследавання створана следчая група, працу якой каардынуюць супрацоўнікі абласнога апарату УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0