Наталля Ігнаценка жыве ў Маскве, дзе працуе выкладчыцай музыкі і спеваў у пачатковай школе. У вольны час яна піша вершы, паспела выдаць некалькі зборнікаў, якія загучалі па­-беларуску ў перакладзе паэткі Раісы Баравіковай.

Адна з прычын увагі беларускіх выдавецтваў хаваецца ў асобе яе бацькі. Аляксандр Радзькоў узначальвае «Белую Русь» і з’яўляецца першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Да чэмпіянату свету па хакеі Наталля Ігнаценка напісала кнігу «Як два браты спартсменамі сталі». Яе галоўныя героі два браты – хакеіст і фігурыст.

Іх прыгодам прысвечана ўжо трэцяя па ліку кніга (папярэднія «Зімовыя прыгоды двух братоў» і «Як два браты этыкет вывучалі»).

Псіхалогію і паводзіны герояў Ігнаценка назірала на прыкладзе ўласных дзяцей. Старэйшы займаецца фігурным катаннем (ён двухразовы чэмпіён Беларусі). Другі – школьнік, які захапляецца хакеем.

Наталля Ігнаценка прдастаўляе сваю кнігу ў розных гарадах Беларусі. Адна з апошніх прэзентацый прайшла ў Магілёве, адкуль паходзіць пісьменніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?