Жыхары Кіева падалі ў падатковыя органы 13,6 тыс. дэкларацый аб маёмасным стане і даходах на агульную суму 4,4 млрд грыўняў, пры гэтым больш за палову гэтай сумы — 2,6 млрд грыўняў — задэкларавалі 488 мільянераў, якія пражываюць у сталіцы.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення Міндаходаў.

Паводле паведамлення, з агульнай сумы задэклараваных кіяўлянамі даходаў у бюджэт выплачана 73,5 млн грыўняў падатку з даходаў фізічных асоб, а аб'ём падатку, выплачанага мільянерамі, склаў 40 млн грыўняў.

Як падкрэслілі ў ведамстве, колькасць мільянераў у Кіеве вырасла: у мінулым годзе іх было 304 чалавекі, а іх сумарны даход склаў 833,6 млн грыўняў.

У бягучым годзе, па інфармацыі ГУ Міндаходаў у Кіеве, багаты кіяўлянін задэклараваў 236,3 млн грыўняў даходаў, атрыманых у 2013 годзе, з іх 189 млн грыўняў — ад продажу нерухомасці.

З атрыманых даходаў дэкларант ужо заплаціў у бюджэт 9, 5 млн грыўняў падатку на даходы. У ведамстве не назвалі імя дэкларанта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0