На сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі размешчана інфармацыя аб рознічных цэнах на цыгарэты, якія будуць з 1 мая 2014 года.

Разам са звыклым падаражэннем цыгарэт, цэны на некаторыя маркі зніжаны.

У прыватнасці, падаражэюць цыгарэты ФЭСТ на 1,6% да Br6300, Pall Mall Premium — на 1,4 % да Br10950.

На 20,5% патаннеюць цыгарэты Style Black і Style Pink да Br7950. На 24,3% да Br7950 зніжаны цэны на West Compact.

Акрамя таго, павялічаны цэны на шэраг імпартаваных марак цыгарэт. На 2,6% да Br19500 падаражэе Davidoff, на 3,3% да Br15500 — Davidoff (King Size Superslims), на 8,7% да Br25000 - Richmond, на 13,2 % да Br21500 — Aroma.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0