Кіеўская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія зарэгістравала старшыню «Інтэрнэт партыі Украіны@ Дарта Вейдэра кандыдатам на пасаду мэра ўкраінскай сталіцы.
Пра гэта член камісіі Анастасія Зярнова распавяла ў інтэрв'ю журналістам.
«Ён падаў ва ўстаноўленым парадку дакументы, таму мы абавязаны былі зарэгістраваць. Мы праверылі дакументы — яны адпавядаюць заканадаўству, таму зарэгістравалі. У бюлетэні ў нас будзе Дарт Вейдэр», — сказала Зярнова.
3 красавіка Дарт Вейдэр не быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Украіны.
0
0
0
0
0
0