Прыём і выпуск паветраных судоў з аэрапорта Данецк часова прыпынены, — паведамляе прэс-служба Міжнароднага аэрапорта Данецк імя Пракоф'ева.

«Паводле распараджэння Дзяржаўнай авіяцыйнай службы Украіны прыём і выпуск паветраных судоў з аэрапорта Данецк часова прыпынены. Актуальная інфармацыя аб статусе рэйсаў размешчана на анлайн-табло афіцыйнага сайта», — гаворыцца ў паведамленні.

Усе рэйсы, паводле інфармацыі на табло, адмененыя да 12 гадзін.

СМС аб адмене рэйсаў атрымалі сёння раніцай і пасажыры. У аэрапорце адзначылі, што, у прыватнасці, рэйс «Данецк—Кутаісі», магчыма, будзе ажыццёўлены заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?