Мінскія ўлады адмовілі ў выдачы гастрольнага пасведчання арганізатарам канцэрту гурту «Фіолет» з Украіны.

Выступ украінцаў меўся прайсьці ў межах туру ў падтрымку новага альбому «Вігвам». Мерапрыемства планавалася правесці 17 мая ў клубе Loft. Арганізатары дамовіліся з гуртом, пляцоўкаю ды падалі заяву на гастрольнае пасведчанне ў Мінгарвыканкам.

Аднак, чыноўнікі адмовілі ў правядзенні канцэрту на падставе таго, што канцэрт анансаваўся ў СМІ да атрымання дазволу. «Я здзіўлены, бо не раз прывозіў «Фіолет» і сольны праект вакаліста гурта Коласа ў Мінск, і праблем ніколі не было. Калі падавалі гастрольку, у «адным акне» вельмі ветліва паставіліся да мяне і нават думак не было, што могуць не даць дазвол. А не далі яе нібыта, бо інфармацыю пра канцэрт знайшлі на Яндэксе. Але гэты рэсурс не з'яўляецца СМІ», — мяркуе арганізатар канцэрту Алесь Снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?