Найлепшы спосаб пазбегнуць ва Украіне гвалту — гэта адмовіцца ад спансавання сепаратызму.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў адказ на заяву кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргея Лаўрова пра тое, што гвалт на поўдні і ўсходзе Украіны робіць немагчымым правядзенне сумленных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў.

Выступаючы перад студэнтамі ў Познані, міністр адзначыў, што падзеі ва Украіне — гэта завяршэнне эпохі «пасля халоднай вайны».

«Гэта канец эпохі, калі здавалася, што вайна ў Еўропе немагчымая. Сёння мы жывем у Еўропе, у якой упершыню пасля Другой сусветнай вайны адна еўрапейская дзяржава забрала тэрыторыю ў іншай еўрапейскай краіны», — адзначыў ён.

Міністр таксама адказаў на пытанні студэнтаў, ці верагодная акупацыя Расіяй іншых тэрыторый, прычым не толькі ва Украіне:

«Спадзяюся, што не, але баюся, што так».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?