Ноччу ўкраінскія сілавікі цалкам зачысцілі пад Краматорскам замаскіраваную ваенную базу тэрарыстаў.

Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў, адкрыўшы пасяджэнне парламента.

«Зноў жа, сёння ноччу атакаваны і знішчаны ўмацаваны раён і зачышчана ад тэрарыстаў 5-кіламетровая зона вакол тэлевізійнай вежы, якая транслюе ўкраінскае тэлебачанне на горад Славянск, Краматорск і іншыя раёны Данецкай вобласці», — заявіў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?