Пра гэта былому вязню паведамілі 14 мая ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Наваполацка. Прычыны забароны пакідаць краіну Андрэю Гайдукову не патлумачылі.

Адзінае, што паведамілі — тое, што выезд з краіны яму забараніў КДБ. Мясцовы аддзел па грамадзянстве і міграцыі зрабіў туды запыт, а ў адказ — паведамленне пра забарону выезду з Беларусі.

Андрэя Гайдукова паставілі на прафілактычны ўлік у КДБ адразу па вызваленні 8 мая. У міліцыі ён таксама на прафілактычным уліку як судзімы, прэвентыўнага нагляду ў яго няма.

1 ліпеня 2013 года Гайдукова асудзілі па крымінальным артыкуле «Спроба ўсталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі, органамі бяспекі або выведвальнымі органамі замежнай дзяржавы» на паўтары гады пазбаўлення волі. 

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?