Пра гэта галоўны трэнер зборнай Беларусі Глен Хэнлан заявіў пасля паражэння ад зборнай Фінляндыі (0:2) на ЧС-2014.

«Добры матч [з Фінляндыяй]. Я рады, што нам удалося паказаць такую выдатную гульню. На працягу некалькіх гадоў захапляюся гульнёй, якую паказваюць фіны, сачу за імі. Сёння [у чацвер] я таксама быў уражаны. У нашым выпадку шайбай валодалі Грабоўскі, Касціцыны, Калюжны — гульцы, якія павінны былі закідваць. Але сёння іх працу зрабіў Кантыёла.

«Вядома, можна зазіраць у табліцу, але я проста ведаю, што мы павінны выйграць свой матч. Далей у нас Германія [у суботу, 17:45], потым — Латвія [у панядзелак, 20:45], і трэба іх перамагаць. Калі наша каманда працягне паказваць такую ж гульню, нам гэта будзе па сілах».

Сёння ў нашай групе B пройдуць матчы: ЗША — Казахстан, Фінляндыя — Швейцарыя,

у суботу: Беларусь — Германія, Швейцарыя — Казахстан.

У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы, зборная, што зойме апошняе месца, пакідае элітны дывізіён.

Месца Зборная Гульні Балы
1 Расія 4 12
2 Латвія 4 9
3 Фінляндыя 4 6
4 ЗША 4 6
5 Беларусь 4 6
6 Германія 4 5
7 Швейцарыя 4 3
8 Казахстан 4 1
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0