18-гадовы бразілец Марсэль Фернандэс Фільё ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса, пабіўшы сусветны рэкорд хуткасці набору SMS- паведамленняў на экране смартфона.

Спаборніцтва адбылося ў красавіку ў Нью-Ёрку. Яго ўдзельнікі павінны былі як мага хутчэй набраць у выглядзе SMS фразу з 26 слоў на англійскай мове. У Фернандэса на гэта пайшло 18,19 секунды.

У інтэрв'ю агенцтву EFE рэкардсмен прызнаўся, што не лічыць сябе звар'яцелым на высокіх тэхналогіях, аднак увесь час карыстаецца сваім смартфонам.

«Здольнасць хутка набіраць тэкст дапамагае мне кожны дзень, бо я магу адначасова рабіць мноства спраў», — кажа Фернандэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?