У ноч на 17 мая пройдуць дажджы, днём у многіх раёнах — кароткачасовыя дажджы. На большай частцы тэрыторыі навальніцы, месцамі будуць ісці моцныя залевы, днём у асобных раёнах магчымы град.

Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с з парывамі да 14 м/с, днём пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—15 градусаў, днём чакаецца ад 20 да 26 градусаў, па паўднёвым усходзе сіноптыкі абяцаюць 27—30 градусаў цяпла.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?