Як паведаміў Ігар Логвінаў, якога летась пазбавілі беларускай ліцэнзіі, цяпер ён працуе з Літвы. У Вільні ён зарэгістраваў арганізацыю «Літаратурны дом «Логвінаў», што займаецца выдавецкай дзейнасцю.

Нядаўна пад гэтай маркай выйшла кніга Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня», якую склала публіцыстыка са старонак «Нашай Нівы». Ігар расказаў, што кніга друкавалася ў Мінску, але па замове літоўскага выдаўца.

У гэтым годзе запланаваны выхад шэрагу кніжак. «Жыццё ў праўдзе» Вацлава Гавала, «Дзе авечкі» Вольгі Гапеевай, «Байцоўскі клуб» Чака Паланіка, перавыданні «Шляху 360» Алеся Разанава і «Так» Уладзіміра Някляева.

Выдавецкай ліцэнзіі Ігара Логвінава пазбавілі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», які суд прызнаў экстрэмісцкім. Цяпер прэтэндаваць на новую беларускую ліцэнзію ён можа не раней за кастрычнік 2014.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?