24-гадовыя хлопцы трапіліся на крадзяжы з крамы на «Чыжоўка-Арэне». Адзін з іх прысабечыў дзве шайбы, дзве кепкі і некалькі значкоў, другі — значкі. Яны заплацілі штраф і не трапілі на хакей.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, там жа затрымалі і 19-гадовага жыхара расійскага Обнінска. За спробу скрасці сувеніры яму таксама давялося заплаціць штраф.

Адзначыліся і беларусы. 36-гадовую мінчанку схапілі за руку, калі яна спрабавала вынесці шалік і шапку з сімволікай хакейнага «Дынама-Мінск» на 700 тысяч у краме каля «Чыжоўка-Арэны». На крадзяжы сувеніраў на 800 тысяч трапіліся 30-гадовы гамяльчук і 45-гадовы пінчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?