Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі дапускае ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам у сярэдзіне 2015 года.

Reuters.com

Reuters.com

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Сікорскі адзначыў, што для ўвядзення бязвізавага рэжыму з ЕС Украіне неабходна стварыць эфектыўнае заканадаўства, якое б належным чынам функцыянавала.

«Калі вы зробіце тое, што неабходна, мы вас падтрымаем і спадзяемся, што гэта атрымаецца зрабіць да сярэдзіны наступнага года», — сказаў Сікорскі.

Ён адзначыў, што неабходна ўвесці законы аб бежанцах, аб абароне персанальных дадзеных, біяметрычныя пашпарты, а таксама забяспечыць уцекачам атрыманне ўнутранага прытулку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?