Лідар самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі « Валерый Болатаў звярнуўся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з заклікам увесці міратворчыя войскі на тэрыторыю «рэспублікі».

«Сёння ў 4.00 украінскія войскі здзейснілі акт агрэсіі супраць мірных грамадзян, нелегітымная кіеўская ўлада праводзіць карную аперацыю супраць Луганскай рэспублікі. Яе войскі працягваюць акупаваць асобныя рэгіёны рэспублікі, пагражаючы жыццядзейнасці грамадзян», — патлумачыў такі зварот да кіраўніцтва Расіі Болатаў ў чацвер у Луганску.

Таксама ён адзначыў, што ў «ЛНР» недастаткова сіл для «выгнання карнікаў», таму Болатаў спадзяецца, што Расія прыме рашэнне аб увядзенні міратворчых войскаў да таго, як у рэгіёне пачнецца «гуманітарная катастрофа, што штучна ствараецца кіраўніцтвам Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?