Адзіная ў Сімферопалі ўкраінская гімназія амаль цалкам пераходзіць на рускую мову навучання.

Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Так, начальнік упраўлення адукацыі Сімферопальскага гарсавета Таццяна Сухіна паведаміла, што на рускую мову будуць пераведзены тры з чатырох класаў кожнай паралелі. Такі крок яна патлумачыла жаданнем бацькоў вучняў. Паводле яе інфармацыі, 86% бацькоў вырашылі перавесці сваіх дзяцей на рускую мову навучання.

«На паралелях будуць створаны тры класы з рускай мовай навучання і адзін клас з украінскай мовай навучання», — заявіла Сухіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?