«Газпром» падверг адкрытай крытыцы ідэю польскага прэм'ер-міністра Дональда Туска цэнтралізаваць закупкі газу ў Еўропе.

«Спадар Туск — палітык, які даволі шмат зрабіў для развіцця нашых адносін. Раптам ні з таго ні гэтага што называецца з дуба зваліўся і кажа, а ці не ўвесці нам закупкі газу па прыкладзе нейкага атамнага агенцтва, дзе ў свой час узбагачаны ўран Еўропа закупляла», — заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў.

«Так, мы гэтыя ідэі чулі таксама ў ходзе гутарак па нашаму (антыманапольнаму) расследаванню. Але ўсё-такі газ — гэта спецыяльная сутнасць, асаблівая сьцежка. І спадар Этынгер (еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер) таксама пагадзіўся з тым, што гэтая ідэя далёкая ад якойсьці эканамічнай разумнасці. Я шмат чаго магу распавесці, чаму гэтая ідэя дурная», — дадаў менеджар «Газпрома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?