Завершана расследаванне крымінальнай справы супраць былога гендырэктара Мазырскага райжылкамгаса. Яму інкрымінуецца злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры.

«Следствам устаноўлена, што ў перыяд са снежня 2011 па снежань 2012 абвінавачаны ў інтарэсах камерцыйнай структуры, якая займаецца ландшафтным дызайнам, у парушэнне заканадаўства заключыў з ёй шэраг дамоў на правядзенне рамонтных і будаўнічых работ. Загадзя ведаючы, што ўмовы дамоваў не выкананы, насуперак інтарэсам службы аплату за працу прыватнаму прадпрыемству пералічыў у поўным аб’ёме»,

— паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Таксама гендырэктар неаднаразова бескаштоўна выдзяляў тэхніку прадпрыемства для патрэбаў гэтай прыватнай фірмы — праз прыяцельскія адносіны з яе кіраўніком. Агульная сума шкоды пацягнула на 280 мільёнаў рублёў. Абвінавачаны ўсё суму выплаціў падчас следства. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?