Нацгвардия пацвердзіла інфармацыю пра захоп палка патрульна-паставой службы (ППС) у Луганску. Бой доўжыўся больш за дзесяць гадзін. 

«Падчас працяглага супрацьстаяння цалкам знішчаны ў агні аўтамабільны парк і памяшканні штаба вайсковай часткі, агнём пашкоджана казарма праваахоўнікаў», — сказана ў паведамленні на афіцыйным сайце Нацгвардыі.

Абстрэл тэрарысты вялі з цяжкай зброі: аўтаматаў, кулямётаў мінамётаў і гранатамётаў, таксама працавалі снайперы.

«Праваахоўнікі адстрэльваліся, пакуль не выкарысталі ўвесь боезапас, вялі бой да апошняга патрона. Сярод праваахоўнікаў тры байцы правапарадку параненыя».

У той жа час сярод нападнікаў, каля 20-ці параненых і шасцёра забітых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?